1. Неабходна ўзгадніць патрабаванні ўсіх настаўнікаў-прадметнікаў.
2. Надаваць асаблівую ўвагу арганізацыі навучальнага працэсу:
- гатоўнасць да ўроку (наяўнасць неабходных прылад, парадак на парце);
- правільнасць афармлення сшыткаў, розных відаў работ;
- патрабаванні да вядзення дзённіка.
3. Зрабіць нормай адзіныя дысцыплінарныя патрабаванні:
- пачынаць ўрок са званком;
- рыхтавацца да ўроку на перапынку;
- прывіваць культуру дыялогу, не перабіваць ні настаўніка, ні вучня;
- паднятая рука — гэта сігнал пытання або адказу;
- адказваем, выйшаўшы з-за парты, для разгорнутага адказу выходзім да дошкі.
4. Урок заканчваем са званком, ня затрымліваем дзяцей.
5. Дамашняе заданне не пакідаем на самы канец урока — яго трэба пракаментаваць, даць інструкцыі па афармленні. Памятайце правіла: дамашняя работа павінна прыносіць пачуццё задавальнення вучню, стымуляваць поспех. Не перагружайце дзяцей заданнямі.
6. Настаўнік-прадметнік памятае, што ўрок у 5-м класе павінен праходзіць з частай зменай відаў дзейнасці, ўключаць фізхвілінкі.
7. На ўроках не павінна перавышацца норма пісьма, на ўсіх уроках галоўная агульнавучэбная задача — фарміраванне маўленчых, камунікатыўных уменняў.
8. Новыя віды вучэбнай дзейнасці павінны суправаджацца выразнымі інструкцыямі.
9. Асаблівая ўвага на ўсіх уроках надаецца развіццю паэтапных навыкаў работы з тэкстам.
10. Вучні павінны ведаць свае правы і абавязкі, правілы паводзінаў у кабінетах, правілы тэхнікі бяспекі, правілы дзяжурных. Класны кіраўнік павінен перыядычна паўтараць іх з навучэнцамі.
11. Не выкарыстоўвайце дзённік для запісу дысцыплінарных заўваг, знайдзіце індывідуальныя формы работы, кантралюйце.
12. Своечасовасць запісаў, запаўняйце дзённікі разам на класнай гадзіне.
13. Штодня ў канцы правярайце наяўнасць заданняў на наступны дзень.
14. Калі ласка, увядзіце правіла сярод вучняў дапамагаць хворым, прыносіць ім дамашняе заданне, аказваць дапамогу ў засваенні прапушчанага матэрыялу.
15. Задача настаўніка — ведаць цяжкасці ў засваенні навучальнага матэрыялу, своечасова прыйсці на дапамогу.
16. Не забывайце: "Вучань і настаўнік — саюзнікі. Навучанне павінна быць бесканфліктным".