Памятка чытачам
1. Чытачамі школьнай бібліятэкі могуць быць усе вучні, настаўнікі і работнікі школы.
2. Запіс у бібліятэку праводзіцца на працягу ўсяго года, на кожнага чытача заводзіцца формуляр. Перарэгістрацыя чытачоў праводзіцца 1 раз у год у верасні.
3. Чытач мае права карыстацца кніжным фондам і даведачна-бібліяграфічным апаратам бібліятэкі, прымаць удзел ва усіх мерапрыемствах, якія праводзіць бібліятэка.
4. Чытач можа атрымаць на дом 5 кніг і часопісаў тэрмінам на 15 дзён.
Чытач павінен:
* Берагчы, вяртаць кнігі не пазней за устаноўлены тэрмін.
* У выніку страты, ці дрэнных адносін да кнігі, вярнуць у бібліятэку такую ж кнігу, ці замяніць яе раўнапраўнай па змесце і кошце.
* За матэрыяльную шкоду, нанесеную бібліятэцы непаўналетнімі чытачамі, адказнасць нясуць бацькі.
* Чытачы, якія парушаюць правілы бібліятэкі, пазбаўляюцца права карыстацца бібліятэкай тэрмінам на адну чвэрць.
* Чытачы павінны беражліва адносіцца да бібліятэчных фондаў і своечасова вяртаць кнігі, не выносіць іх з памяшкання бібліятэкі без запісу ў фармуляр.
* Чытачы абавязаныя выконваць правілы бібліятэкі.