Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Інструкцыя аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў

Дата: 23 февраля 2020 в 23:40
Автор: Рудак В. В.

Інструкцыя аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі)

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі).

2. Дзеянне дадзенай Інструкцыі распаўсюджваецца на педагагічных работнікаў устаноў адукацыі, іншых арганізацый, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць (далей, калі не ўстаноулена іншае, – арганізацыі сістэмы адукацыі), а таксама на педагагічных работнікаў, што працуюць па працоўных або грамадзянска-прававых дагаворах у індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам  дазволена  ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – педагагічныя работнікі ІП).

3. Атэстацыя педагагічных работнікаў – гэта вывучэнне і ацэнка іх прафесійнага ўзроўню, дзелавых і асабістых якасцей, вынікаў педагагічнай дзейнасці па фарміраванню ведаў, уменняў, навыкаў, інтэлектуальнага, маральнага, творчага і фізічнага развіцця навучэнцаў пры рэалізацыі зместу адукацыйных праграм дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесіянальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, спецыяльнай, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, праграм выхавання, ажыццяўленні навукова-метадычнага забеспячэння.

Асноўнымі прынцыпамі атэстацыі педагагічных работнікаў з'яўляюцца калегіяльнасць, сістэмнасць, цэласнасць экспертных ацэнак.

4. Атэстацыя педагагічных работнікаў праводзіцца на прысваенне другой, першай, вышэйшай кваліфікацыйных катэгорый, пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, пацвярджэнне другой і першай кваліфікацыйных катэгорый у выпадках, якія вызначаны ў частцы пятай пункта 5 дадзенай Інструкцыі, а настаўнікаў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі і адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – настаўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі), акрамя таго, – на прысваенне і пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – атэстацыя).

5. Атэстацыя праводзіцца па ініцыятыве педагагічнага работніка або па ініцыятыве кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі.

Па ініцыятыве педагагічнага работніка праводзіцца атэстацыя на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі.

Па ініцыятыве кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі праводзіцца атэстацыя на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі. Атэстацыя на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі з'яўляецца для педагагічнага работніка абавязковай (далей – абавязковая атэстацыя).

Абавязковая атэстацыя на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі праводзіцца ў дачыненні да педагагічнага работніка, які мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, кваліфікацыйную катэгорыю «настаўнік-метадыст».

Абавязковая атэстацыя на пацвярджэнне другой (першай) кваліфікацыйнай катэгорыі можа праводзіцца па ініцыятыве кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць (далей – ІП), у дачьненні да педагагічнага работніка, які знізіў узровень сваёй працы і дзейнасць якога не адпавядае ўстаноўленым патрабаванням, або педагагічнага работніка, які мае перапынак у працы на педагагічных пасадах больш як два гады. Такой атэстацыі не падлягаюць цяжарныя жанчыны і жанчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да пяці гадоў.

6. Прысваенне кваліфікацыйных катэгорый педагагічнаму работніку па кожнай займаемай пасадзе ажыццяўляецца паслядоўна, за выключэннем выпадкаў, якія прадугледжаны часткай другой пункта 18 і пунктам 19 дадзенай Інструкцыі.

7. Атэстацыя на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» праводзіцца адзін раз у пяць гадоў. У гэты тэрмін залічваюцца перыяды працы на адпаведнай пасадзе незалежна ад месца працы і перапынкаў у працы, за выключэннем перыядаў знаходжання жанчыны ў адпачынку па цяжарнасці і родах, а таксама перыядаў знаходжання педагагічнага работніка ў адпачынку па догляду за дзіцём да дасягнення ім узросту трох гадоў.

Атэстацыя на пацвярджэнне катэгорыі ў выпадках, прадугледжаных часткай пятай пункта 5 дадзенай Інструкцыі, праводзіцца не больш як адзін раз у пяць гадоў.

8. Кваліфікацыйная катэгорыя, якая прысвоена педагагічнаму работніку па пасадзе, перайменаванай ва ўстаноўленым парадку, захоўваецца.

9. Кваліфікацыйная катэгорыя ў выпадках і ў парадку, якія ўстаноўлены дадзенай Інструкцыяй, можа быць адменена.

10. Для правядзення атэстацыі ствараецца атэстацыйная камісія ў парадку, які ўстановлены дадзенай Інструкцыяй.

ГЛАВА 2

АТЭСТАЦЫЙНАЯ КАМІСІЯ, ЯЕ СКЛАД, ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ АТЭСТАЦЫІ

11. Атэстацыйная камісія ствараецца ў арганізацыі сістэмы адукацыі, ва ўпраўленні адукацыі абласнога выканаўчага камітэта, у камітэце па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, аддзеле (упраўленні) адукацыі, спорту і турызму раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – атэстацыйная камісія).

12. У склад атэстацыйнай камісіі не ўключаюцца педагагічныя работнікі, якія плануюць праходзіць атэстацыю (падлягаюць абавязковай атэстацыі) у перыяд яе паўнамоцтваў.

13. Тэрмін паўнамоцтваў атэстацыйнай камісіі – адзін год з даты прыняцця загаду аб вызначэнні яе складу.

14. Атэстацыйная камісія арганізацыі сістэмы адукацыі ствараецца для атэстацыі педагагічных работнікаў гэтых арганізацый, за выключэннем атэстацыі педагагічных работнікаў на прысваенне і пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», у складзе не менш як пяць чалавек і выбіраецца на сходзе калектыву педагагічных работнікаў шляхам тайнага галасавання (далей –галасаванне). На сходзе павінна прысутнічаць больш за палову педагагічных работнікаў арганізацыі. У камісію могуць быць выбраны педагагічныя работнікі, якія маюць першую, вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю або кваліфікацыйную катэгорыю «настаўнік-метадыст». Абранымі ў атэстацыйную камісію лічацца педагагічныя работнікі, за якіх прагаласавала больш як 50 працэнтаў ад колькасці ўдзельнікаў сходу.

Перад правядзеннем выбараў педагагічных работнікаў у склад камісіі з членаў калектыву педагагічных работнікаў арганізацыі сістэмы адукацыі выбіраецца падліковая камісія ў колькасці не менш чым тры чалавекі (у складзе старшыні і членаў камісіі), якая ажыццяўляе тайнае галасаванне, падлік галасоў і афармленне пратакола падліковай камісіі з рашэннем па выніках выбрання атэстацыйнай камісіі.

У склад атэстацыйнай камісіі арганізацыі сістэмы адукацыі ўваходзіць кіраўнік гэтай арганізацыі або па яго рашэнню іншая ўпаўнаважаная ім асоба, а таксама прадстаўнік прафсаюзнага камітэта (пры яго наяўнасці), упаўнаважаны адпаведным прафсаюзным камітэтам.

Склад атэстацыйнай камісіі арганізацыі сістэмы адукацыі вызначаецца загадам яе кіраўніка і да 1 кастрычніка бягучага навучальнага года даводзіцца да ведама педагагічных работнікаў.

У рабоце атэстацыйнай камісіі могуць прымаць удзел па аднаму ўпаўнаважанаму прадстаўніку ўпраўлення адукацыі абласнога выканаўчага камітэта, камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, аддзела (упраўлення) адукацыі, спорту і турызму раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе (далей, калі не ўстаноўлена іншае, аддзел (упраўленне) адукацыі, спорту і турызму мясцовага выканаўчага і распарадчага органа) і вышэйстаячага прафсаюзнага органа.

Атэстацыйная камісія выбірае старшыню, намесніка старшыні, сакратара з ліку членаў камісіі.

15. Атэстацыйная камісія аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа ствараецца для атэстацыі настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія прэтэндуюць на прысваенне або павінны пацвердзіць кваліфікацыйную катэгорыю «настаўнік-метадыст», педагагічных работнікаў арганізацый сістэмы адукацыі, у якіх з-за малой колькасці педагагічных работнікаў немагчыма стварыць камісію ў колькасці, вызначанай у частцы першай пункта 14 дадзенай Інструкцыі, педагагічных работнікаў ІП, а таксама для разгляду спрэчных выпадкаў, якія звязаны з атэстацыяй педагагічных работнікаў, у складзе не менш як сем чалавек.

Педагагічныя работнікі прыватных устаноў адукацыі, іншых арганізацый, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, педагагічныя работнікі ІП у выпадках, прадугледжаных часткай першай дадзенага пункта, праходзяць атэстацыю ў атэстацыйнай камісіі аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі або па месцы знаходжання структурнага (адасобленага) падраздзялення адпаведных прыватных устаноў адукацыі, арганізацый, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, ІП.

У склад атэстацыйнай камісіі аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа ўключаюцца педагагічныя работнікі арганізацый сістэмы адукацыі, якія маюць першую, вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю або кваліфікацыйную катэгорыю «настаўнік-метадыст», упаўнаважаныя прадстаўнікі аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, а таксама адпаведнага камітэта прафсаюза (пры яго наяўнасці).

Склад атэстацыйнай камісіі аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа вызначаецца загадам кіраўніка адпаведнага аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа і не пазней за 1 кастрычніка бягучага навучальнага года даводзіцца да ведама зацікаўленых.

16. Пералік арганізацый сістэмы адукацыі, работнікі якіх атэстуюцца камісіяй аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа (далей – пералік устаноў), складаецца штогод да 1 кастрычніка па прапанове кіраўнікоў падведамных устаноў адукацыі, прыватных устаноў адукацыі, іншых арганізацый, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць.

17. Педагагічны работнік, які выказаў жаданне прайсці атэстацыю на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі, падае пісьмовую заяву ў атэстацыйную камісію да 31 сакавіка бягучага навучальнага года, якая прымае рашэнне аб допуску яго да атэстацыі (адмове ў допуску).

Рашэнне аб допуску ці адмове да допуску педагагічнага работніка да атэстацыі прымаецца на чарговым пасяджэнні атэстацыйнай камісіі. Дадзенае рашэнне з’яўляецца падставай да выдання загада аб правядзенні атэстацыі, змест якога ўказаны ў пункце 22 дадзенай Інструкцыі.

18. Абавязковымі ўмовамі допуску педагагічнага работніка да атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі з'яўляюцца:

  • адпаведнасць атрыманай адукацыі кваліфікацыйным патрабаванням;
  • наяўнасць стажу працы (акрамя выпадку, які прадугледжаны пунктам 20 дадзенай Інструкцыі) у адпаведнасці з часткамі першай-чацвёртай пункта 19 дадзенай Інструкцыі;
  • засваенне зместу адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі кіраўніцкіх работнікаў і спецыялістаў у тэрміны, прадугледжаныя заканадаўствам.

Абавязковымі ўмовамі допуску для педагагічных работнікаў, якія прэтэндуюць на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», акрамя пералічаных у абзацах другім-чацвёртым часткі першай дадзенага пункта, з'яўляецца наяўнасць аўтарскай методыкі выкладання вучэбнага прадмета або ўласнага вопыту, які абагульнены і выкарыстоўваецца іншымі настаўнікамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, публікацыі ў навукова-метадычных і іншых выданнях аб вопыце прымянення сучасных адукацыйных, выхаваўчых і інфармацыйных тэхналогій, выкарыстання эфектыўных педагагічных формаў, метадаў і сродкаў навучання.

19. Прэтэндаваць на прысваенне другой і першай кваліфікацыйнай катэгорыі могуць педагагічныя работнікі (акрамя майстроў вытворчага навучання ўстаноў адукацыі), якія маюць стаж працы на пасадзе, па якой атэстуюцца (далей, калі не ўстаноўлена іншае, стаж працы), два гады,  вышэйшай і  кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» – тры гады з дня прысваення папярэдняй кваліфікацыйнай катэгорыі. У гэты стаж улічваецца час працы на пасадах, якія былі перайменаваны ва ўстаноўленым парадку.

Майстры вытворчага навучання ўстаноў адукацыі дапускаюцца да атэстацыі з улікам стажу працы, які вызначаны кваліфікацыйнымі патрабаваннямі.

Асобы, якія атрымалі дыплом аб вышэйшай адукацыі з адзнакай, дыплом магістра ці дыплом даследчыка, дапускаюцца да атэстацыі на прысваенне другой кваліфікацыйнай катэгорыі пры наяўнасці стажу працы адзін год.

Педагагічныя работнікі, якія прыняты з пасады прафесарска-выкладчыцкага складу і маюць стаж працы на гэтай пасадзе не менш чым два гады, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыі без уліку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю.

Педагагічныя работнікі, якія прыняты з пасады прафесарска-выкладчыцкага складу і маюць стаж працы на гэтай пасадзе не менш чым чатыры гадоў, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне першай квалiфiкацыйнай катэгорыі без уліку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю.

Асобы, якім прысуджана вучоная ступень і (ці) прысвоена вучонае званне, дапускаюцца да атэстацыі на прысваенне першай кваліфікацыйнай катэгорыі пры наяўнасці стажу працы адзін год, а вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі – адзін год з дня прысваення першай кваліфікацыйнай катэгорыі. Пры гэтым прэтэндаваць на першую кваліфікацыйную катэгорыю яны могуць без прысваення другой кваліфікацыйнай катэгорыі.

У стаж працы, які вызначаны ў частках першай-трэцяй дадзенага пункта, не ўлічваецца перыяд знаходжання педагагічнага работніка ў адпачынку па догляду за дзіцём да дасягнення ім узросту трох гадоў.

20.    Пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі маюць права прэтэндаваць незалежна ад стажу працы ў якасці педагагічных работнікаў, які вызначаны часткай першай пункта 19 дадзенай Інструкцыі (толькі па адной пасадзе), на прысваенне той жа квалiфiкацыйнай катэгорыi, якая iм была прысвоена раней, наступныя педагагiчныя работнiкi:

  • настаўнiкi-дэфектолагi, метадысты, педагогi-арганiзатары, педагогi сацыяльныя, педагогi-псiхолагi, выхавальнiкi, акампанiятары, канцэртмайстры, майстры вытворчага навучання ўстановы адукацыі, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадзе настаўніка ці выкладчыка;
  • настаўнiкi цi выкладчыкі, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах выкладчыка ці настаўніка, настаўнiка-дэфектолага, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі (пры абавязковай наяўнасцi вышэйшай адукацыі па профілях адукацыі «Педагогіка», «Педагогіка. Прафесіянальная адукацыя» або вышэйшай адукацыі і перападрыхтоўкі па профілях адукацыі «Педагогіка», «Педагогіка. Прафесіянальная адукацыя»);
  • настаўнікі, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадзе выкладчыка;
  • выкладчыкі, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадзе настаўніка;
  • выхавальнiкi, метадысты, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадзе майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі;
  • выхавальнiкi-метадысты, метадысты, выхавальнiкi, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўніка ці выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка дашкольнай адукацыі, педагога сацыяльнага, педагога-псіхолага, педагога- арганізатара, педагога дадатковай адукацыі, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі;
  • выхавальнікі дашкольнай адукацыі, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка, метадыста, выхавальніка-метадыста, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага, педагога-арганізатара;
  • педагогi-псiхолагi, педагогi сацыяльныя, педагогі-арганізатары, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах выхавальнiка дашкольнай адукацыі, выхавальніка;
  • педагогі-арганізатары, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах культарганізатара, выхавальніка, педагога-псіхолага, педагога сацыяльнага;
  • музычныя кіраўнікі, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, выхавальніка дашкольнай адукацыі, акампаніятара, культарганізатара, канцэртмайстра, педагога дадатковай адукацыі;
  • педагогі дадатковай адукацыі, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, выхавальніка, выхавальніка дашкольнай адукацыі, музычнага кіраўніка, кіраўніка фізічнага выхавання, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі, культарганізатара, метадыста, акампаніятара, педагога-арганізатара;
  • акампанiятары, канцэртмайстры, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, музычнага кiраўнiка, педагога дадатковай адукацыі;
  • кiраўнiкi фiзiчнага выхавання, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, выхавальнiка дашкольнай адукацыі, педагога дадатковай адукацыі, педагога-арганізатара;
  • настаўнікі-дэфектолагі, педагогі сацыяльныя, педагогі-арганізатары, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадзе метадыста;
  • педагогі сацыяльныя, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах педагога-псіхолага, педагога-арганізатара, педагога дадатковай адукацыі;
  • выхавальнiкi, педагогі сацыяльныя, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах культарганізатара.

Пры праходжанні атэстацыі ў выпадках, прадугледжаных часткай першай дадзенага пункта, педагагічныя работнікі, якія прэтэндуюць на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кваліфікацыйны экзамен не здаюць.

20<sup>1</sup>. У выключным выпадку педагагічны работнік па хадатайніцтве кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі ці ІП або атэстацыйнай камісіі без уліку прысвоенай раней кваліфікацыйнай катэгорыі і (або) стажу працы на пасадзе, па якой ён праходзіць атэстацыю, можа быць дапушчаны да атэстацыі на прысваенне першай кваліфікацыйнай катэгорыі са згоды начальніка ўпраўлення адукацыі абласнога выканаўчага камітэта (старшыні камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта), на прысваенне вышэйшай – са згоды Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.

21. Кіраўнікі арганізацый сістэмы адукацыі (іх намеснікі), якія ажыццяўляюць педагагічную дзейнасць у частцы рзалізацыі зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання, праходзяць атэстацыю ва ўстаноўленым дадзенай Інструкцыяй парадку. (дадзены пункт выключаны)!!!

22.    Падставай для правядзення атэстацыі з’яўляецца загад кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі (аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа) (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – кіраўнік), якім вызначаюцца:

  • тэрміны правядзення атэстацыі;
  • спіс педагагічных работнікаў, якiя дапушчаны да атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі, а таксама праходзяць абавязковую атэстацыю (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – атэстуемыя);
  • графік атэстацыі (узгадняецца з адпаведным прафсаюзным камітэтам), які прадугледжвае дату атэстацыі (этапаў атэстацыі) кожнага атэстуемага з улікам тэрмінаў правядзення кваліфікацыйнага экзамену, парадак правядзення якога ўстаноўлены главой 3 дадзенай Інструкцыі.

Загад аб правядзенні атэстацыі даводзiцца да ведама атэстуемых на працягу трох працоўных дзён з дня яго выдання.

Тэрмін правядзення атэстацыі педагагічнага работніка на прысваенне другой і першай кваліфікацыйных катэгорый, пацвярджэння другой і першай кваліфікацыйных катэгорый у выпадках, якія вызначаны ў частцы пятай пункта 5 дадзенай Інструкцыі, не павінен перавышаць трох месяцаў з даты азнаямлення педагагічнага работніка, якi выказаў жаданне прайсцi атэстацыю на прысванне кваліфікацыйнай катэгорыі, з загадам аб правядзенні атэстацыі.

Тэрмін правядзення атэстацыі педагагічнага работніка на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», пацвярджэння вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» не павінен перавышаць чатырох месяцаў з даты выдачы педагагічнаму работніку выпіскі з пратакола пасяджэння кваліфікацыйнай камісіі (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – выпіска з пратакола) аб здачы кваліфікацыйнага экзамену гэтым педагагічным работнікам.

У тэрміны, якія вызначаны ў частках трэцяй і чацвёртай дадзенага пункта, не ўлічваюцца перыяды часовай непрацаздольнасці і працоўнага і (ці) сацыяльнага адпачынку педагагічнага работніка.

23. Арганізацыйная работа па падрыхтоўцы да атэстацыі ажыццяўляецца асобай, упаўнаважанай кіраўніком арганізацыі сістэмы адукацыі, з удзелам членаў атэстацыйнай камісіі і ўключае наступныя этапы:

  • вывучэнне педагагічнай дзейнасці атэстуемага (у тым ліку за апошнія два гады - асобы, якая прэтэндуе на прысваенне другой кваліфікацыйнай катэгорыі, за апошнія тры гады - асобы, якая прэтэндуе на прысваенне першай або вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», і за апошнія пяць гадоў - асобы, якая праходзіць абавязковую атэстацыю);
  • падрыхтоўку аналітычнай інфармацыі, якая змяшчае вынікі вывучэння педагагічнай дзейнасці атэстуемага за перыяд, вызначаны ў абзацы другім дадзенай часткі, а таксама падрабязныя звесткі аб праходжанні папярэдняй атэстацыі і прынятым рашэнні;
  • састаўленне характарыстыкі педагагічнага работніка (далей-характарыстыка), якая змяшчае ацэнку яго прафесійных, дзелавых і асабістых якасцей.

Характарыстыка ўзгадняецца з адпаведным прафсаюзным камітэтам (пры яго наяўнасці). Аналітычная інфармацыя і характарыстыка (далей – атэстацыйныя матэрыялы) падпісваюцца кіраўніком арганізацыі сістэмы адукацыі, ІП.

Атэстуемы павінен быць азнаёмлены з характарыстыкай не пазней чым за тыдзень, а ў выпадку праходжання атэстацыі ў атэстацыйнай камісіі аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа – не пазней чым за два тыдні да пачатку атэстацыйнай гутаркі.

Атэстацыйныя матэрыялы педагагічнага работніка, які праходзіць атэстацыю ў атэстацыйнай камісіі аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, накіроўваюцца у камісію не пазней чым за 10 дзён да пачатку атэстацыі.

Тэрмін падрыхтоўкі атэстацыйных матэрыялаў не павінен перавышаць двух месяцаў з даты:

  • азнаямлення педагагічнага работніка з загадам аб правядзенні атэстацыі – у дачьненні да педагагічнага работніка, які праходзіць атэстацыю на прысваенне другой або першай кваліфікацыйнай катэгорыі;
  • выдачы педагагічнаму работніку выпіскі з пратакола аб здачы кваліфікацыйнага экзамену – у дачыненні да педагагічнага работніка, які праходзіць атэстацыю на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі (кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст») або пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі (кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст»).

Тэрмін падрыхтоўкі атэстацыйных матэрыялаў (тры месяцы) у дачыненні да педагагічнага работніка, які праходзіць атэстацыю на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі ў выпадках, прадугледжаных часткай пятай пункта 5 дадзенай Інструкцыі, адлічваецца ад даты, калі інфармацыю аб абавязковай атэстацыі давялі да ведама атэстуемага.

24. Атэстацыя на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі праводзіцца у форме:

  • атэстацыйнай гутаркі – для прэтэндэнтаў на прысваенне другой і першай кваліфікацыйных катэгорый;
  • кваліфікацыйнага экзамену і атэстацыйнай гутаркі – для прэтэндэнтаў на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст».

25. Абавязковая атэстацыя на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» праводзіцца ў форме кваліфікацыйнага экзамену і атэстацыйнай гутаркі. Кваліфікацыйны экзамен праводзіцца, як правіла, у перыяд засваення зместу адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў.

26. Абавязковая атэстацыя на пацвярджэнне другой (першай) кваліфікацыйнай катэгорыі праводзіцца ў форме атэстацыйнай гутаркі.

27. Кваліфікацыйны экзамен папярэднічае атэстацыйнай гутарцы.

28. Вынікі кваліфікацьійнага экзамену ацэньваюцца адзнакамі «здаў» або «не здаў».

29. У выпадку, калі атэстуемы па выніках кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі (кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст») атрымаў адзнаку «здаў», але атэстацыйная камісія не прыняла рашэнне аб прысваенні яму кваліфікацыйнай катэгорыі, ён мае права прайсці атэстацыю ў форме атэстацыйнай гутаркі на працягу трох гадоў з даты здачы кваліфікацыйнага экзамену.

У выпадку, калі атэстуемы па выніках кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі (кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст») атрымау адзнаку «не здаў», далейшая яго атэстацыя не праводзіцца.

У выпадку, калі атэстуемы па выніках кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі (кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст») атрымаў адзнаку «здаў», але атэстацыйная камісія не пацвердзіла яму кваліфікацыйную катэгорыю, або атэстуемы па выніках кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні такой атэстацыі атрымаў адзнаку «не здаў», кваліфікацыйная катэгорыя яму зніжаецца.

30. Ад здачы квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне і пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі вызваляюцца:

  • педагагічныя работнікі, якія маюць дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь (БССР), былога Саюза ССР, а таксама дзяржаў-удзельніц СНД, прысвоеныя за дасягненні ў сферы адукацыі;
  • педагагічныя работнікі, якія маюць вучоную ступень і (ці) вучонае званне;
  • педагагічныя работнікі - аўтары падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, якія афіцыйна зацверджаны або дапушчаны ў якасці адпаведнага віду вучэбнага выдання Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;
  • педагагічныя работнікі, якія сталі пераможцамі абласнога (Мінскага гарадскога) або пераможцамі ці лаўрэатамі заключнага этапу рэспубліканскіх конкурсаў прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў;
  • педагагiчныя работнiкi, якiя за апошнія пяць гадоў падрыхтавалi пераможцаў (дыпломы I, II, III ступенi) мiжнародных алiмпiяд, заключнага этапу рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах сярод навучэнцаў устаноў адукацыі, якія асвойваюць змест адукацыйных праграм базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі рабочага (служачага) і агульнай сярэдняй адукацыі, прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі рабочага (служачага) і агульнай сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных прадметаў на павышаным узроўні, сярэдняй спецыяльнай адукацыі на падставе агульнай базавай адукацыі, а таксама рэспублiканскай алiмпiяды прафесійнага майстэрства навучэнцаў, курсантаў устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, пераможцаў (дыпломы I, II, III ступенi) рэспублiканскiх конкурсаў прафесійнага майстэрства навучэнцаў устаноў прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, мiжнародных фестываляў тэхнiчнай i мастацкай творчасцi навучэнскай моладзi, пераможцаў (Гран-пры, першае, другое, трэцяе месца, дыпломы I, II, III ступені) і (або) прызёраў міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў, конкурсаў, выстаў, пленэраў, іншых мастацка-творчых спаборніцтваў, тэле- і радыёпраектаў, якія праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама афiцыйных спартыўных спаборнiцтваў, якiя праводзяцца ў адпаведнасцi з рэспублiканскiмi каляндарнымi планамi, мiжнародных спартыўных спаборнiцтваў, пераможцаў міжнародных (рэспубліканскіх) фестываляў (конкурсаў) ся род выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі;
  • педагагiчныя работнiкi – пераможцы конкурсу настаўнiкаў, навукова-педагагiчных работнiкаў i iншых асоб, а таксама асобы, якiм уручана пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў ці спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі;
  • педагагічныя работнікі, калектывы якіх атрымалі пад іх кіраўніцтвам найменне «народны» («узорны») непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці або званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь.

31. Атэстацыйная гутарка праводзіцца ў адпаведнасці з графікам атэстацыі на пасяджэнні атэстацыйнай камісіі. Атэстацыйная камісія разглядае атэстацыйныя матэрыялы, прадстаўленыя на педагагічных работнікаў, якія праходзяць атэстацыю.

Па выніках разгляду атэстацыйных матэрыялаў па кожнаму атэстуемаму атэстацыйная камісія прымае шляхам адкрытага (тайнага) галасавання рашэнне, прадугледжанае падпунктамі 46.1-46.4 пункта 46 дадзенай Інструкцыі.

Пасяджэнне атэстацыйнай камісіі афармляецца пратаколам, у якім падрабязна фіксуецца змест атэстацыйнай гутаркі (у тым ліку рэкамендацыі, якія даюцца атэстуемаму). Пратакол падпісваецца старшынёй і ўсімі членамі атэстацыйнай камісіі, якія прымалі ўдзел у галасаванні.

ГЛАВА З

ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КВАЛІФІКАЦЫЙНАГА ЭКЗАМЕНУ

32. Кваліфікацыйны экзамен (далей – экзамен) праводзіцца у мэтах незалежнай экспертнай ацэнкі навукова-тэарэтычнай і метадычнай падрыхтоўкі педагагічных работнікаў.

33. Асноўнымі задачамі экзамену з'яўляюцца:

  • стымуляванне росту прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў, развіццё іх творчай ініцыятывы;
  • авалоданне перадавым вопытам;
  • уключэнне ў даследчую дзейнасць;
  • вызначэнне ўзроўню прафесійнага майстэрства педагагічнага работніка, які дасягнуты пасля атрымання папярэдняй кваліфікацыйнай катэгорыі.

34. Экзамен пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» і пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» праводзіцца ў дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», установе адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі», дзяржаўнай установе адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы», установе адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка», дзяржаўнай установе адукацыі «Інстытут культуры Беларусі», установе адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», установе адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры», дзяржаўнай установе адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі».

Экзамен пры праходжанні атэстацыі на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі праводзіцца ва ўстановах адукацыі, якія пералічаны ў частцы першай дадзенага пункта, а таксама ў абласных (Мінскім гарадскім) інстытутах развіцця адукацыі.

35. Метадычнае забеспячэнне, формы экзамену, якія вызначаны у пунктах 24 і 25 дадзенай Інструкцыі, пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», метадычнае забеспячэнне экзамену пры праходжанні атэстацыі на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» вызначаюць дзяржаўная ўстанова адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», установа адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі», установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка», дзяржаўная установа адукацыі «Інстытут культуры Беларусі», установа адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры», дзяржаўная установа адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі».

36. З праграмай і формамі экзамену педагагічны работнік мае права азнаёміцца ва ўстанове адукацыі з ліку тых, якія ўказаны ў пункце 34 дадзенай Інструкцьіі, дзе ён здае экзамен (далей – установа адукацыі), а таксама на афіцыйным інтэрнэт-рэсурсе дадзенай установы і выбраць адну з формаў экзамену.

37. Для правядзення экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» і пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» тэрмінам на адзін год ва ўстановах адукацыі, якія ўказаны ў пункце 34 дадзенай Інструкцыі, ствараюцца кваліфікацыйныя камісіі па напрамках педагагічнай дзейнасці (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – камісіі), у склад якіх уключаюцца педагагічныя работнікі з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі, дадатковай адукацыі дарослых, настаўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якім прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя (кваліфікацыйная катэгорыя «настаўнік-метадыст»), выкладчыкі ўстаноў прафесіянальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У складзе камісіі вызначаецца старшыня.

Камісіі для правядзення экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» ствараюцца па напрамках педадагагічнай дзейнасці рашэннем Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь да 1 лістапада. Прапановы па персанальнаму складу камісій прадстаўляюцца ўстановамі адукацыі, якія пералічаны ў частцы першай пункта 34 дадзенай Інструкцыі, не пазней за 20 кастрычніка года, у якім заканчваецца тэрмін паўнамоцтваў камісіі.

Камісіі для правядзення экзамену пры праходжанні атэстацыі на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» ствараюцца рашэннем кіраўніка ўстановы адукацыі ў вызначаныя ім тэрміны.

38. Тэрміны правядзення экзамену вызначаюцца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі і даводзяцца да ведама зацікаўленых.

39. Да здачы экзамену дапускаюцца асобы, якія маюць накіраванне арганізацыі сістэмы адукацыі, а ў выпадках, якія прадугледжаны часткай першай пункта 15 дадзенай Інструкцыі, – аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа па месцы праходжання атэстацыі.

40. Для здачы экзамену ва ўстанове адукацыі з ліку педагагічных работнікаў фарміруюцца, як правіла, групы. Напаўняльнасць груп складае 10-12 чалавек.

41. На экзамене педагагічнаму работніку выдаецца экзаменацыйны ліст са штампам установы адукацыі, у якім ен робіць запісы.

42. Па выніках экзамену на прысваенне вышэйшай катэгорыі (пацвярджэнне вышэйшай катэгорыі, прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст») педагагічнаму работніку рашэннем большасці членаў камісіі, якія прымаюць удзел у пасяджэнні, выстаўляецца адпаведная адзнака. Рашэнне камісіі лічыцца правамоцным пры наяўнасці на пасяджэнні дзвюх трэцей членаў гэтай камісіі.

43. Вынікі экзамену фіксуюцца у экзаменацыйнай ведамасці, якая падпісваецца старшынёй кваліфікацыйнай камісіі і яе членамі. Тэрмін захоўвання экзаменацыйных ведамасцей – пяць гадоў.

44. Па выніках здачы экзамену на прысваенне вышэйшай катэгорыі (пацвярджэнне вышэйшай катэгорыі, прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст») атэстуемаму выдаецца выпіска з пратакола пасяджэння кваліфікацыйнай камісіі за подпісам кіраўніка ўстановы адукацыі (далей – выпіска з пратакола). Выпіска з пратакола прадстаўляецца педагагічным работнікам у тую атэстацыйную камісію, у якой ён атэстуецца.

У выпадку, калі педагагічны работнік праходзіць атэстацыю ў адпаведнасці з часткай першай пункта 29 дадзенай Інструкцыі ў іншага наймальніка, выпіска з пратакола па жаданню педагагічнага работніка накіроўваецца ў атэстацыйную камісію той арганізацыі сістэмы адукацыі  (аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа), дзе ён праходзіць атэстацыю, па яе запыту. У арганізацыі сістэмы адукацыі (аддзеле (упраўленні) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа), якая накіроўвае выпіску з пратакола, захоўваецца яе копія, якая завяраецца гэтай арганізацыяй (аддзелам (упраўленнем) адукацыі).

45. На перыяд паўнамоцтваў кваліфікацыйных камісій па напрамках педагагічнай дзейнасці ва ўстанове адукацыі рашэннем яе кіраўніка ствараецца апеляцыйная камісія. У склад апеляцыйнай камісіі не ўключаюцца члены кваліфікацыйных камісій.

Пры нязгодзе педагагічнага работніка з адзнакай па выніках экзамену ён мае права звярнуцца ў апеляцыйную камісію ў дзень здачы экзамену. Апеляцыя разглядаецца камісіяй у дзень звароту атэстуемага.

Рашэнне апеляцыйнай камісіі аб'яўляецца педагагічнаму работніку ў пісьмовай форме не пазней чым праз пяць дзён пасля яго звароту.

ГЛАВА 4

РАШЭННІ, ЯКІЯ ПРЫМАЮЦЦА ПА ВЫНІКАХ АТЭСТАЦЫІ

46. На падставе вынікаў атэстацыйнай гутаркі атэстацыйная камісія вырашае:

  • прысвоіць (адмовіць у прысваенні) адпаведную кваліфікацыйную катэгорыю (з назвай пасады педагагічнага работніка, па якой ён атэстуецца);
  • пацвердзіць кваліфікацыйную катэгорыю (з назвай пасады педагагічнага работніка, па якой ён атэстуецца);
  • знізіць кваліфікацыйную катэгорыю, якая была прысвоена раней (з назвай пасады педагагічнага работніка, па якой ён атэстуецца);
  • адмяніць кваліфікацыйную катэгорыю (з назвай пасады педагагічнага работніка, па якой ён атэстуецца).

47.    Пры прыняцці рашэння аб адмене педагагічнаму работніку другой кваліфікацыйнай катэгорыі, па якой ён праходзіць атэстацыю на пацвярджэнне, дадзеная кваліфікацыйная катэгорыя адмяняецца.

Пры прыняцці рашэння аб зніжэнні педагагічнаму работніку першай (вышэйшай) кваліфікацыйнай катэгорыі ці кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», па якой ён праходзіць атэстацыю на пацвярджэнне, за ім захоўваецца адпаведна другая (першая) ці вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя.

48. Калі пры правядзенні атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі атэстацыйнай камісіяй устаноўлена парушэнне патрабаванняў заканадаўства пры прысваенні педагагічнаму работнікў папярэдняй кваліфікацыйнай катэгорыі, яна прымае рашэнне адмовіць у прысваенні кваліфікацыйнай катэгорыі, на якую прэтэндуе педагагічны работнік. Пры наяўнасці падставы для захавання ў яго кваліфікацыйнай катэгорыі, якую ён мае, са згоды педагагічнага работніка атэстацыйная камісія прымае рашэнне аб яе пацвярджэнні, а пры адсутнасці падставы для захавання у педагагічнага работніка гэтай кваліфікацыйнай катэгорыі або адказе яго на яе пацвярджэнне – рашэнне аб адмене гэтай кваліфікацыйнай катэгорыі.

49. Калі пры правядзенні атэстацыі на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі атэстацыйнай камісіяй устаноўлена парушэнне патрабаванняў заканадаўства пры прысваенні педагагічнаму работніку гэтай кваліфікацыйнай катэгорыі, то пры наяўнасці падставы для прысваення педагагічнаму работніку дадзенай кваліфікацыйнай катэгорыі камісія прымае рашэнне аб яе пацвярджэнні, а пры адсутнасці падставы для прысваення гэтай кваліфікацыйнай катэгорыі – рашэнне аб яе адмене.

Калі педагагічны работнік адмовіўся ад праходжання абавязковай атэстацыі на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі або не з’явіўся на кваліфікацыйны экзамен або атэстацыйную гутарку без уважлівых прычын, рашэннем атэстацыйнай камісіі дадзеная катэгорыя зніжаецца (адмяняецца).

50. Рашэнне атэстацыйнай камісіі лічьщца правамоцным, калі за яго прагаласавала больш як 50 працэнтаў ад колькасці ўдзельнікаў галасавання і пры наяўнасці на пасяджэнні дзвюх трэцей членаў гэтай камісіі. Пры роўнай колькасці галасоў рашэнне лічьщца прынятым на карысць атэстуемага.

3 рашэннем атэстацыйнай камісіі атэстуемага знаёмяць непасрэдна пасля атэстацыі пад роспіс.

51. Рашэнне атэстацыйнай камісіі арганізацыі сістэмы адукацыі афармляецца загадам кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі, а ў выпадках, якія прадугледжаны часткай першай пункта 15 дадзенай Інструкцыі, – аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа і ўступае ў сілу з дня падпісання загада.

52.  У выпадку, калі па выніках атэстацыі прынята рашэнне аб адмове ў прысваенні кваліфікацыйнай катэгорыі, зніжэнні або яе адмене, а таксама ў выпадку, які прадугледжаны часткай другой пункта 29 дадзенай Інструкцыі, педагагічны работнік мае права прайсці атэстацыю на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі не раней чым праз адзін год пасля прыняцця адпаведнага рашэння атэстацыйнай камісіяй.

53. Атэстацыйныя матэрыялы, заява, пратаколы пасяджэння атэстацыйнай камісіі захоўваюцца пяць гадоў у арганізацыі сістэмы адукацыі, а ўвыпадках, якія прадугледжаны часткай першай пункта 15 дадзенай Інструкцыі, – аддзеле (упраўленні) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.

54. Пры парушэнні працэдуры атэстацыі, якая ўстаноўлена дадзенай Інструкцыяй, выяўленым атэстацыйнай камісіяй арганізацыі сістэмы адукацыі, педагагічны работнік у дзесяцідзённы тэрмін з дня азнаямлення з рашэннем атэстацыйнай камісіі мае права звярнуцца з заявай у атэстацыйную камісію аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, а пры парушэнні, выяўленым атэстацыйнай камісіяй аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, – у вышэйстаячы аддзел (упраўленне) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, акрамя выпадкаў, калі парушэнні былі дапушчаны ў дачыненні да педагагічнага работніка, які атэстуецца ў атэстацыйнай камісіі ўпраўлення адукацыі абласнога выканаўчага камітэта (камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта).

Пры выяўленні парушэнняў працэдуры атэстацыі, якая ўстаноўлена дадзенай Інструкцыяй, атэстацыйная камісія вышэйстаячага аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа мае права адмяніць рашэнне атэстацыйнай камісіі арганізацыі сістэмы адукацыі (аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа) і ў месячны тэрмін з дня звароту атэстуемага правесці паўторную атэстацыю работніка, у дачыненні да якога былі дапушчаны парушэнні.

У выпадку, калі парушэнні былі дапушчаны у дачыненні да педагагічнага работніка, які атэстуецца ў атэстацыйнай камісіі ўпраўлення адукацыі абласнога выканаўчага камітэта (камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта), па звароту педагагічнага работніка для яго паўторнай атэстацыі ствараецца іншая атэстацыйная камісія ўпраўлення адукацыі абласнога выканаўчага камітэта (камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта). У склад дадзенай камісіі не могуць быць уключаны асобы, якія прымалі рашэнне ў дачыненні да гэтага педагагічнага работніка пры папярэдняй атэстацыі.

Рашэнне атэстацыйнай камісіі аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, якое прынята ў выпадках, прадугледжаных часткамі другой і трэцяй дадзенага пункта, лічыцца канчатковым, аб'яўляецца загадам яго кіраўніка і даводзіцца да ведама кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі (аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа).

55. Спрэчкі, якія звязаны з атэстацыяй педагагічных работнікаў, разглядаюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

ЗАЦВЕРДЖАНА Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22.08.2012 № 101

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.