Партал "Музеі Беларусі" – адзіны рэсурс у інтэрнэце, які ўтрымоўвае інфармацыю аб усіх музеях Беларусі.
Мэта праекту: прапаганда культурнай спадчыны Беларусі і інстытутаў захоўвання і вывучэння культурнай спадчыны.
Партал "Музеі Беларусі" з'яўляецца праектам Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Распрацаваны супрацоўнікамі навукова-інфармацыйнага аддзела Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Нацыянальны Полацкi гісторыка-культурны музей-запаведнік.
Нацыянальны Полацкi гісторыка-культурны музей-запаведнік уяўляе сабой унікальную гістарычную тэрыторыю, помнікі якой ахоўваюцца, вывучаюцца, рэстаўруюцца і прыстасоўваюцца пад музейныя экспазіцыі. Экспазіцыі некаторых музеяў размешчаны ў помніках архітэктуры: Сафійскім саборы (XI — XVIII стст.), корпусе былога езуіцкага калегіума (XVIII стст.), Лютэранскай кірсе (1888 г.), Брацкай школе (к. XVIII стст.), жылых дамах па вуліцы Войкава, 1 і вуліцы Ніжне-Пакроўскай, 46 (XIX — пач. XX стст.), доміку Пятра I (1692 г.), воданапорнай вежы (1956 г.). Усяго ж у складзе НПГКМЗ налічваецца адзінаццаць Полацкіх музеяў.
Усе нерухомыя помнікі (архітэктурныя і археалагічныя) побач з рухомымі (музейны фонд складае больш за 100 000 адзінак захоўвання) уключаны ў музейны збор Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Сам запаведнік з яго ахоўнай зонай, зонай рэгулявання забудовы, існуючымі і будучымі музеямі з'яўляецца ядром, вакол якога ствараюцца ўмовы для ператварэння гістарычнага Полацка ў горад-музей.
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
У цэнтры Мінска, на вуліцы Леніна, 20, знаходзіцца Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (Дзяржаўная мастацкая галерэя з 1939 да 1957, Дзяржаўны мастацкі музей з 1957 па 1993) – найбуйнейшы ў краіне збор беларускага і замежнага мастацтва. У экспазіцыі, філіялах і фондасховішчах знаходзіцца больш за дваццаць сем тысяч твораў, якія фарміруюць дваццаць разнастайных калекцый і складаюць два галоўныя музейныя зборы: збор нацыянальнага мастацтва і збор помнікаў мастацтва краін і народаў свету.
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту адносіцца да тыпу музеяў пад адкрытым небам або музеяў-скансэнаў. Музеі гэтага тыпу – гэта адна з формаў захавання і паказу помнікаў гісторыі і культуры ў блізкім да натуральнага асяроддзі.
Як музей, які дэманструе народную, традыцыйную культуру краіны ў адзінстве яе рэгіянальных і лакальных асаблівасцей, Беларускі скансэн адносіцца да музеяў этнаграфічнага комплекснага профілю рэспубліканскага значэння. Важным элементам экспазіцыі музея пад адкрытым небам з’яўляецца ландшафт. Беларускі скансэн адносна малады ў параўнанні з аналагічнымі музеямі свету. Ён быў адчынены ў 1976 годзе.
Музейный комплекс старинных народных ремесел и технологий.
Музей «Дудутки» находится в 40 километрах от г. Минска, в Пуховичском районе, расположен в живописном месте рядом с рекою Птичь в полутора километрах от д. Дудичи.
Дудутки впервые упоминаются в летописях в XI в. Предположительно в этих местах проходила сухопутная дорога, ведущая к Полоцку, по которой по мнению исследователей и согласно «Слова о полку Игореве», полоцкий князь Всеслав Чародей проскакал "волком до Немиги с Дудуток, узнав об осаде древнего Минска..."
Мірскі замак адносіцца да ліку 981 (па дадзеных 38 сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА) аб’ектаў ва ўсім свеце, прызнаных у адпаведнасці з Канвенцыяй аб ахове сусветнай спадчыны 1972 г. «універсальнай каштоўнасцю».
Мірскі замак быў уключаны ў Спіс Сусветнай прыроднай і культурнай спадчыны на пасяджэнні Камітэта Сусветнага спадчыны, якое праходзіла ў г. Кэрнс (Аўстралія) у 2000 г. Дзякуючы гэтым падзеям Мірскі замак, нацыянальны сімвал Рэспублікі Беларусь, стаў вядомы далёка за межамі нашай краіны . Аб’ект з’яўляецца самым характэрным і выразным з сярэднявечных замкаў Беларусі. Ступень захаванасці яго каменных канструкцый, узведзеных на першым этапе будаўніцтва (у пачатку XVI ст.) найлепшая ў параўнанні з аналагічнымі аб’ектамі.
Мірскі замак быў уключаны ў Спіс Сусветнай прыроднай і культурнай спадчыны:
- як выдатны ўзор цэнтральна-еўрапейскага замка, які адлюстроўвае паступовую змену культурных стыляў (готыкі, рэнесанса, барока);
- нагляднае адлюстраванне ў форме і знешнім выглядзе ансамбля доўгай гісторыі палітычных і культурных супрацьстаянняў і узаемадзеянняў.
Мир музея. Иллюстрированный художественный и исторический журнал.
Музей – это уникальное культурное пространство, которое способно объединить в себе знание о прошлом, рефлексию о настоящем и экскурс в возможное будущее. Наверное, поэтому, приезжая в чужую страну, мы в первую очередь идем в музеи: исторические, художественные, естественно-научные и т. д. Каждый выбирает для себя интересующий его профиль, но, безусловно, на сегодняшний день в мире существуют музеи по всем возможным направлениям человеческой мысли и деятельности. Человечеству есть что хранить, аккумулировать, взращивать. Это общее поле человеческого опыта, доказавшего свою ценность и прошедшего проверку временем, мы называем культурным наследием. Именно сохранению и приумножению национального и общемирового культурного наследия и посвящен журнал "Мир Музея".
Принцип преемственности, на котором основывается любое движение вперед, чрезвычайно важен и для нашего журнала. Поэтому в материалах, которые мы предлагаем нашему читателю, присутствует как исследование глубинных традиций музейного дела в России и за рубежом, так и стремление выявить и распространить знание о новых тенденциях, концепциях и технологиях в работе современного музея. Профессиональное развитие музейного дела в России и мире вчера, сегодня, завтра - вот основная тема, отражение которой вы найдете в каждом материале журнала "Мир Музея".
Музеи онлайн. Виртуальные туры (экскурсии) в музеи всего мира.
Склаў Віталь Рудак