Гісторыя школы
Наша школа мае цікавую і багатую гісторыю, якая пачыныецца аж з 1863 года, калі ў мястэчку Скрыгалаў было адкрыта земскае народнае вучылішча. Вучылішчам кіраваў законанастаўнік праваслаўнага вераспавядання, свяшчэннік Васіль Іванавіч Завітневіч. У 1877 – 1878 навучальным годзе ў Скрыгалаўскім народным вучылішчы вучылася толькі 27 дзяцей, з іх 2 дзяўчынкі.
З 1898 года на працягу 60 гадоў настаўнікам у школе працаваў Канстанцін Міхайлавіч Захар’яш. Канстанцін Міхайлавіч не толькі вучыў дзяцей, адпраўляў іх у вялікую жыццёвую дарогу, але і праводзіў работу з бацькамі, грамадскімі арганізацыямі, удзельнічаў у жыцці вёскі.
У 1932 годзе ў вёсцы адкрылася сямігадовая школа і школа рабоча-сяляскай моладзі, дзе, акрамя навучання, рыхтавалі справаводаў для калгасаў.
У 1935 годзе школа была пераўтворана ў Скрыгалаўскую сярэднюю, і да Вялікай Айчыннай вайны ў ёй адбылося тры выпускі, атэстаты сталасці атрымалі больш за 100 вучняў. Школа была не толькі адукацыйным цэнтрам у рэгіёне. Настаўнікі вялі сярод насельніцтва і пэўную культпрасветную работу. Так, напрыклад , пры школе быў арганізаваны струнны гурток з вучняў і настаўнікаў, у якім было 30 чалавек.
У 1941 – 1944 гады ў вёсцы школа не працавала. Скрыгалаў быў акупіраваны фашыстамі, у памяшканні школы была канюшня, дзе стаялі коні нямецкіх салдат. Аднак немцы, ведаючы, што ў вёсцы засталася настаўніца (гэта была Таццяна Міканораўна Прысада), прапанавалі ёй пачаць заняткі з дзецьмі. "Каб вучыць дзяцей пры немцах, трэба самому быць немцам, а я савецкі чалавек. Мой муж на фронце змагаецца з ворагам, і я буду вучыць дзяцей любіць сваю Радзіму, свой народ, буду гаварыць пра нашу перамогу. Хоць мяне расстраляйце – не згаджуся!",- такім быў адказ маладой настаўніцы. Каб пазбегнуць пераследу, Таццяна Міканораўна з малым сынам Шурам уцякла ў лес на курані, дзе хаваліся многія людзі. Калі Савецкія войскі вызвалілі Мазыршчыну ад фашысцкіх захопнікаў, Таццяна Міканораўна сабрала дзяцей, бацькоў, і ўсе разам прыступілі да аднаўлення школы.
1 верасня 1944 года Скрыгалаўская сярэдняя школа адчыніла дзверы для вучняў. Дырэктарам была назначана Таццяна Міканораўна Прысада. Умовы для работы і вучобы былі складаныя: не было падручнікаў, сшыткаў, ручак і алоўкаў. Не раз Таццяне Міканораўне прыходзілася пешшу хадзіць у Мазыр, каб атрымаць выдзеленыя ў аддзеле адукацыі прылады, неабходныя для вучобы.
Настаўнікамі ў школе працавалі былыя перадваенныя выпускнікі, якія не паспелі з-за вайны скончыць педагагічны інстытут: Пікуза Надзея Міхайлаўна, Курмаз Наталля Міканораўна, Агалец Паліна Пятроўна, Падзіла Вера Антонаўна. Зведаўшы ўсе цяжкасці і выпрабаванні вайны, каб вучыць дзяцей вярнуліся Агалец Васіль Міхайлавіч, Каласоўскі Канстанцін Лукіч, Прысада Рыгор Рыгоравіч, Прыходзька Васіль Федаравіч, Агалец Надзея Міхайлаўна, Астроўская Лідзія Аляксандраўна, Галіноўскі Рыгор Фёдаравіч.
З 1947 года школу ўзначальваў Прысада Рыгор Рыгоравіч.
У 1954 годзе адбыўся першы пасляваенны выпуск Скрыгалаўскай сярэдняй школы.
У гэтай школе вучыліся дзеці з 1952 па 1976 год.
У 1976 годзе настаўнікі і вучні Скрыгалаўскай сярэдняй школы перайшлі ў новы трохпавярховы тыпавы будынак, дзе былі створаны ўсе ўмовы для вучобы, развіцця і выхавання вучняў.
Нашы дасягненнi
В смотре инновационного и технического творчества учащихся и работников образования 27 декабря 2019 года приняли участие: МЦТТДиМ, СШ: №1, №2, гимназия им.Я.Купалы, №5, №6, №7, №8, №9, №10,№11, №12, №13, №14, №15, №16, Руднянская СШ, Скрыгаловская СШ, специализированная детско-юношеская школа олимпийского резерва №2 отдела образования г.Мозыря. На смотр было представлено 44 экспоната.
В номинации "Производственные технологии" 1-е место присуждено Андрейчуку Льву Владимировичу, учителю ГУО «Скрыгаловская средняя школа имени Н.И.Шляги Мозырского района»!
* * *
З мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактара павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў 5-6 снежня 2019 года ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства прайшла рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Краязнаўчыя даследаванні як сродак далучэння навучэнцаў да пошукава-даследчай дзейнасці».
Па выніках ацэнкі рэспубліканскага журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Нацыяльнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, былі вызначаны пераможцы і прызёры конкурсу.
Дыпломам лаурэата Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства ўзнагароджаны:
1. Врублеўская Ангеліна, навучэнка ДУА «Скрыгалаўская сярэдняя школа імя М.І.Шлягі Мазырскага раёна» Гомельскай вобласці (кіраўнік Рудак Віталій Уладзіміравіч).
2. Бондарава Марыя, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра» Гомельскай вобласці (кіраўнік Гімбут Уладзімір Віктаравіч).
* * *
На конкурс "Рождество Христово", который проходил в декабре 2019 года, было представлено 108 работ от учреждений образования: СШ№ 1, 2, 5, 6, 7, 9, 12, 13, 14, гимназия им. Я. Купалы, Зимовищский д/с БШ, Козенская СШ, Криничанская СШ, Махновичская СШ, Моисеевская БШ, Козенский я/с №1, Романовский д/с, Слободская СШ, Скрыгаловская СШ, Творичевский д/с БШ, Я/с№ 7, 10, 15, 19, 21, 33, 34, 36, 39, ДЦРР, МЦТДиМ. Победители номинировались на дипломы 1, 2, 3 степени. Работы, представленные на Конкурс, положительно оцененные жюри.
По решению жюри в номинации «Изобразительное творчество. Живопись» (возрастная категория 13-15 лет) дипломом 2 степени отмечена работа Пискуна Дмитрия, учащегося ГУО «Скрыгаловская средняя школа имени Н.И. Шляги Мозырского района» (руководитель Пискун С.С.).
* * *
29 кастрычніка 2019 года былі падведзены вынікі конкурса "Скарбонка краязнаўчых знаходак" на абласным этапе рэспубліканскай акцыі "Я гэты край Радзімаю заву". Журы вырашыла прызнаць пераможцамі конкурса:
№ п/п |
Установа адукацыі |
Удзельнікі |
Кіраўнікі |
Дыплом (ступень) |
1 |
ДУА "Скрыгалаўская сярэдняя школа імя М.І.Шлягі Мазырскага раёна" |
Врублеўская Ангеліна Клімовіч Дар'я Масціч Дзмітрый |
Рудак Віталій Уладзіміравіч |
I |
2 |
ДУА "Лучынская базавая школа" Рагачоўскага раёна |
Кузьмін Яўген |
Варыкава Святлана Іванаўна |
I |
3 |
ДУА "Майская базавая школа Жлобінскага раёна" |
Адамайціс Саміра Рудзянкова Марыя |
Асадчы Пётр Ігаравіч Нікалайчык Алена Васільеўна |
II |
4 |
ДУА "Сярэдняя школа №2 г.Нароўлі" |
Шайнюк Мікіта |
Чайка Васілій Васільевіч |
II |
5 |
ДУА "Сярэдняя школа №16 г.Мазыра" |
Бондарава Марыя |
Гімбут Уладзімір Віктаравіч |
III |
* * *
В соответствии с приказом отдела образования о проведении районных соревнований по шашкам в программе круглогодичной спартакиады школьников, проводились с 14 по 18 октября 2019 года I (школьный) и 24 октября 2019 года II (районный) этап республиканских соревнований по шашкам в рамках проведения XXXII круглогодичной спартакиады школьников Мозырского района в 2019/2020 учебном году.
2 группы учреждений - ГУО «Скрыгаловская средняя школа имени Н.И.Шляги Мозырского района» (1 место), ГУО «Каменская средняя школа Мозырского района» (2 место), ГУО «Криничанская средняя школа Мозырского района» (3 место).
* * *
В соответствии с приказом отдела образования о проведении районных соревнований по шахматам в программе круглогодичной спартакиады школьников, проводились с 14 по 18 октября 2019 года I (школьный) и 23 октября 2019 года II (районный) этапы республиканских соревнований по шахматам в рамках проведения XXXII круглогодичной спартакиады школьников Мозырского района в 2019/2020 учебном году.
2 группы учреждений - ГУО «Прудковская средняя школа Мозырского района» (1 место), ГУО «Скрыгаловская средняя школа имени Н.И.Шляги Мозырского района» (2 место), ГУО «Средняя школа № 6 г. Мозыря» (3 место).
* * *
Напрыканцы верасня 2019 г. каманда Скрыгалаўскай сярэдняй школы заваявала дыплом ІІІ ступені на спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы для 5-6 класаў – "Шкаліадзе". Віншуем з першымі невялікімі поспехамі нашых спартоўцаў!
* * *
У межах рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі "Вялікай Перамозе-75" з 12 лютага да 19 красавіка 2019 г. Мазырскім цэнтрам турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі праводзіўся конкурс "Не згасае летапіс Перамог". На раённы этап былі выстаўлены работы з 15 устаноў адукацыі Мазыршчыны. У намінацыі "Зорачка на карце раёна" ва ўзроставай групе да 15 гадоў дыпломам I ступені ўзнагароджаны творчы калектыў вучняў 6 класа ДУА "Скрыгалаўская сярэдняя школа імя М.І.Шлягі Мазырскага раёна" з работай "Помнікі і памятныя месцы Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Скрыгалаўскага сельскага савету (каталог)". Кіраўнік - настаўнік гісторыі В.У. Рудак.
* * *
* * *
С 21.01.2019 по 31.01.2019 года государственным учреждением образования «Мозырский центр туризма и краеведения детей и молодёжи» был проведен районный конкурс-презентация «Экскурсионные маршруты школьных музеев». В номинации «О подвиге, о доблести, о славе» дипломом II степени награжден комплексный (краеведческий) музей «Мой родны кут» государственного учреждения образования «Скрыгаловская средняя школа Мозырского района».
* * *
23 февраля 2019 г. в государственном учреждении образования “Гимназия имени Я.Купалы” прошёл VIII открытый конкурс исследовательских и творческих работ учащихся «Купаловские чтения-2019». Данный конкурс способствовал воспитанию у подрастающего поколения национального самосознания, патриотизма, развитию интеллектуального и художественного творчества учащихся. В секции "Святыня народа" (6-7 классы) дипломом III степени награжден Дмитрий Мастич, ученик 6 класса Скрыгаловской средней школы. Поздравляем нашего призера!
* * *
* * *
У першай палове лістапада адбыўся раённы конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Калядная зорка" сярод вучняў устаноў адукацыі Мазыршчыны ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. На конкурс былі выстаўленыя 129 твораў мастацтва. Высокі узровень творчай работы апроч іншых паказалі і вучні нашай школы. У намінацыі "Чароўныя карцінкі" ва ўзроставай катэгорыі 8-12 гадоў дыплом пераможцаў І ступені атрымалі вучаніцы 6 класа Врублеўская Ангеліна і Кухарчык Марыя (кіраўнік Дубіна Аксана Віктараўна).
* * *
На мінулым тыдні з горада Гомеля да нас прыйшла чарговая добрая навіна. Вучань 10 класа Аляксандр Новікаў быў узнагароджаны дыпломам пераможцы абласнога этапа рэспубліканскага конкурса творчых работ "шляхам добрых спраў" ІІІ ступені ў намінацыі "Рэха ў будучыню". Саша зняў і зманціраваў відэакліп пра тое, як вучні 6 класа нашай школы дапамагаюць старэйшым. Віншуем!
* * *
Аўтарскі калектыў вучняў Скрыгалаўскай сярэдняй школы начале з дзевяцікласнікам Андрэям Піскуном і кіраўніком В.У. Рудаком атрымалі дыплом ІІІ ступені ў раённым конкурсе юных экскурсаводаў з экскурсійным маршрутам “Па дарозе Мікалая Шлягі – чалавека, у гонар якога завецца наша школа”. Сама ж работа накіраваная на абласны конкурс у Гомель, дзе 10 кастрычніка 2018 г. адбудзецца яе абарона. Пажадаем плённай падрыхтоўкі і удачы нашай творчай камандзе!
* * *
У жніўні 2018 г. аўтарскі калектыў вучняў 6 класа Скрыгалаўскай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі і грамадазнаўства Віталія Уладзіміравіча Рудака паўдзельнічаў ў рэспубліканскай акцыі "Лета на карысць". Дзеці склалі і даслалі поштай ў Гомель зборнік дзіцячых вершаў “Лімерычны пашпарт малой радзімы” для ўдзелу ў абласным турысцка-краязнаўчым праекце “Пашпарт малой радзімы”. У сярэдзіне верасня журы падвяло вынікі конкурснай праграмы і ўзнагародзіла наш аўтарскі калектыў дыпломам лаурэата. Віншуем пераможцаў!
* * *
Напачатку бягучага тыдня кампетэнтнае журы падсумавала вынікі пятага Абласнога конкурса выяўленчай і дэкаратыўнай творчасці "Смагардавая чарапаха 2018". Фіналісткай у намінацыі "Выяўленчая творчасць" стала вучаніца ўжо пятага класа Скрыгалаўскай сярэдняй школы Яна Бяспалая. А яе аднакласніца Саміра Султанава ў той жа намінацыі ўзяла дыплом пераможцы 3 ступені. Віншуем дзяўчат!
* * *
У маі ў Мазыры прайшоў раённы этап рэспубліканскай акцыі "Эка-свет". У конкурснай намінацыі "Жывая вясна" калектыў вучняў 5-га класа ДУА "Скрыгалаўская сярэдняя школа імя М.І.Шлягі Мазырскага раёна" з работай па маніторынгу прылёту белага бусла на тэрыторыі сваёй малой Радзімы атрымаў дыплом пераможцы ІІІ ступені. Віншуем юных натуралістаў!
* * *
7 і 18 мая пасёлак Крынічны сустракаў гасцей: там на базе сярэдняй школы праходзіў рэгіянальны фестываль інавацыйных ідэй “Адкрыцце”. Прэзентацыя сайта Скрыгалаўскай сярэдняй школы па экскурсійным маршруце "Сцяжынамі гісторыі роднай зямлі" паднялася на трэцюю прыступку п'едэстала ў намінацыі "Майстар-клас". Едзем дадому не з пустымі рукамі!
* * *
18 мая 2018 г. у сярэдняй школе №15 горада Мазыра прайшлі ХІІ Макарыеўскія чытанні "Моладзь: свабода і адказнасць". Апроч іншых у чытаннях брала ўдзел дэлегацыя Скрыгалаўскай сярэдняй школы. Нашы хлопчыкі і дзяўчынкі прывезлі дадому дыплом удзельніка ІІ ступені за подпісам епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда. Віншуем!
* * *
20 красавіка 2018 г. быў праведзены адкрыты раённы інтэрнэт-конкурс "Нашы веды-2018". У конкурсе бралі ўдзел вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мазырскага раёна. Вучням прапанавалі выканаць 30 заданняў па фізіцы, матэматыцы, хіміі, біялогіі, геаграфіі. Кожнае заданне мела адзін варыянт адказу. У некалькі заданнях прапанавалася зрабіць суадносіны шляхам перамяшчэння элементаў правага слупка. На выкананне заданняў давалася толькі 1 гадзіна. Дыпломамі III ступені ўзнагароджаныя ўсе тры ўдзельнікі ад нашай школы: Новікаў Аляксандр (колькасць балаў – 57); Піскун Ірына (50); Агалец Анастасія (50).
* * *
20 і 21 красавіка на базе Сярэдняй школы №15 горада Мазыра прайшоў раённы злёт-конкурс атрадаў юных інспектараў дарожнага руху (ЮІДР), у якім бралі ўдзел 22 школы Мазырскага раёна. Каманда Скрыгалаўскай сярэдняй школы не ўвайшла ў лік пераможцаў агульнага заліку, камфортна ўладкаваўшыся ў сярэдзіне турнірнай табліцы. Першае месца заняла каманда з сярэдняй школы №15, другое — сярэдняй школы №16, трэцяе — Козенскай сярэдняй школы. Але і мы не засталіся з пустымі рукамі і заваявалі першае месца ў адным з самых прэстыжных конкурсаў злёту "Фігурнае кіраванне веласіпедам у рэальных умовах", дапусціўшы ўсяго 5 памылак на чатырох удзельнікаў. Віншуем нашых юных інспектараў і іх кіраўніка Аляксандра Паўлавіча Савянка.
* * *
14 красавіка на базе Мазырскага цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі быў праведзены раённы конкурс па прафілактыцы электрабяспекі сярод вучняў устаноў адукацыі Мазырскага раёна. У конкурсе бралі ўдзел навучэнцы гімназіі імя Я.Купалы, школ №1, 2, 5, 6, 7, 8, 9, 12, 13, 14, 15, 16, а таксама Махнавіцкай, Козенскай, Прудкоўскай, Скрыгалаўскай, Асавецкай, Каменскай, Крынічанскай, Маісееўскай, Барбароўскай, Мялешкавіцкай, Зімовіцкай школ і МЦТТДзіМ. Журы конкурса прааналізавала ўсе работы і адзначыла высокую якасць малюнкаў і плакатаў. Лепшыя работы будуць напраўлены на ўдзел у абласным конкурсе па прафілактыцы электрабяспекі сярод школьнікаў Гомельскай вобласці. Ва ўзроставай групе 7-10 гадоў 3-е месца заняў плакат вучаніцы 3-га класа Скрыгалаўскай сярэдняй школы Маргарыты Прыходзька (кіраўнік С.С.Піскун).
* * *
У нашу каманду па валейболе, якая складаецца з дзяўчат 2003-2005 года нараджэння, перад пачаткам спаборніцтваў не верыў ніхто. Мала з каго выбіраць, амаль не было трэніровак, неадладжаны калектыў. І гэта далёка не ўсе адмоўныя фактары. Але дзяўчаты сабраліся, паехалі ў Мазыр і, выйграўшы большасць сваіх гульняў, даказалі, што валейбол у Скрыгалаве хутчэй жывы. Як вынік — трэцяе месца наша. Віншуем!
* * *
З 27 лютага па 2 сакавіка ў Мазыры прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод юнакоў 2003 года нараджэння (і маладзейшых). Ад Скрыгалаўскай сярэдняй школы ўдзел у гульнях прынялі вучні 7, 8 і 9 класаў. Нашы юнакі змагаліся з валейбалістамі з Мялешкавіцкай, Каменскай, Слабадской, Руднянскай, Крынічанскай, Махнавіцкай школ, а таксама сярэдніх школ нумар 6, 8 і 10 горада Мазыра. У цяжкай і бескампраміснай трохдзённай барацьбе нашы хлопцы вырвалі другое месца. Віншуем прызёраў!
* * *
У лютым 2018 года ў Мазырскім раёне прайшоў конкурс "Хачу быць педагогам". Вучні 9 класа нашай школы ўзялі ўдзел у намінацыі "Віртуальная экскурсія ў музей". Конкурсная работа ў гэтай намінацыі павінна была ўяўляць сабой слайд-шоў у выглядзе тэматычнага экскурсійнага маршрута па рэальным ці прыдуманым музеі. Тэмы розныя, але ўсе звязаныя з адукацыяй: этапы і эпохі развіцця; адукацыя свайго рэгіёну; гісторыя вучэбных прылад і прадметаў і г.д. Прэзентацыя Бібко Ліяны, прысвечаная развіццю адукацыі на Скрыгалаўшчыне, стала срэбным прызёрам конкурса. Віншуем!
* * *
* * *
З 20 снежня 2017 года па 19 студзеня 2018 года праводзіўся VII раённы конкурс экспазіцый, прысвечаны ветэранам баявых дзеянняў у Афганістане і іншых "гарачых пунктах". У конкурсе бралі ўдзел 12 устаноў адукацыі горада Мазыра і раёна. З дыпломам трэцяй ступені віншуем Анастасію Агалец і Аляксандра Новікава, вучняў 9 класа Скрыгалаўскай сярэдняй школы, а таксама іх кіраўніка Аксану Віктараўну Дубіну.
<iframe allowfullscreen="" frameborder="0" height="360" src="//vk.com/video_ext.php?oid=-104666463&id=456239030&hash=287a502a8ba81696&hd=1" width="640"></iframe>
* * *
23 студзеня каманда Скрыгалаўскай сярэдняй школы брала ўдзел у спаборніцтвах па зімовым мнагабор'і "Абаронца Айчыны" ў праграме раённай спартакіяды школьнікаў устаноў адукацыі Мазырскага раёна. Хлопцы з усіх школ горада і раёна высвятлялі, хто трапней страляе з вінтоўкі, і хто хутчэйшы на лыжнай трасе. Наша каманда ў складзеКаласоўскага Віталія, Марозава Уладзіміра, Круглякова Аркадзія і Навацкага Мікалая ў сваёй групе ўзнялася на трэцюю прыступку п'едэстала. Віншуем хлопцаў, так трымаць!
* * *
10 студзеня адбылося падвядзенне вынікаў раённага конкурса творчых работ, прысвечанага святу Божага Нараджэння. У конкурсе ўдзельнічалі 98 работ ад большасці устаноў адукацыі Мазырскага раёна. Журы адзначыла добры ўзровень прадстаўленых творчых работ у намінацыях «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць», «Выяўленчая творчасць». Пераможцы намінаваліся на дыпломы 1, 2 і 3 ступені. Так, у намінацыі "Выяўленчая творчасць. Сімвал года. Жывапіс" ва ўзроставай катэгорыі ад 4 да 10 гадоў дыпломам першай ступені журы ўзнагародзіла Прыходзька Маргарыту, вучаніцу ДУА "Скрыгалаўская сярэдняя школа імя М.І. Шлягі Мазырскага раёна" (педагог: Піскун Святлана Сцяпанаўна). А дыпломам 2 ступені — Яблонскую Надзею, вучаніцу ДУА "Скрыгалаўская сярэдняя школа імя М.І. Шлягі Мазырскага раёна" (педагог: Піскун Святлана Сцяпанаўна).
П'едэстал наш! Віншуем пераможцаў!
* * *
У намінацыі для педагогаў "Интэр'ерная работа "Ламаючы стэрэатыпы" на трэцюю прыступку п'едэстала са сваімі "Ёлкамі-палкамі" ўрываецца настаўнік фізікі і інфарматыкі Скрыгалаўскай сярэдняй школы Алена Мікалаеўна Ліпніцкая.
* * *
С 26 мая 2017 по 13 октября 2017 года в рамках акции «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» прошел районный этап республиканского конкурса исследовательских работ «Топонимика родного края». На конкурс представлено 12 работ учащихся учреждений общего среднего и дополнительного образования: ГУО «Средняя школа №2 г.Мозыря», ГУО «Средняя школа №5 г.Мозыря», Гимназия имени Я.Купалы г.Мозыря», ГУО «Средняя школа №12 г.Мозыря», ГУО «Средняя школа №13 г.Мозыря», ГУО «Барбаровская базовая школа Мозырского района», ГУО «Зимовищский детский сад-базовая школа Мозырского района», ГУО «Козенская средняя школа Мозырского района», ГУО «Скрыгаловская средняя школа имени Н.И.Шляги Мозырского района», ГУО «Мозырский центр туризма и краеведения детей и молодёжи». Победители и призеры Конкурса в номинации «Сельские населенные пункты»:
Диплом II степени: Агалец Анастасия, учащаяся 9 класса, Пискун Ирина, учащаяся 10 класса ГУО «Скрыгаловская средняя школа имени Н.И.Шляги Мозырского района» (руководитель Дубина Оксана Викторовна).
* * *
З мэтай падтрымкі і развіцця дзейнасці музеяў, музейных пакояў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, для выяўлення і папулярызацыі лепшых інфармацыйных рэсурсаў адукацыйных устаноў, размешчаных у інтэрнэце, для развіцця даследчай і творчай дзейнасці музеяў, музейных пакояў у вобласці інфармацыйных тэхналогій, з 22.05.2017 па 23.09.2017 года праводзіўся раённы конкурс «Музейная старонка ў інтэрнэт-прасторы сайта ўстановы адукацыі».
У конкурсе ўзялі ўдзел наступныя ўстановы адукацыі: ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Мазыра», Гімназія імя Я.Купалы г.Мазыра, ДУА «Сярэдняя школа №9 г.Мазыра», ДУА «Сярэдняя школа №10 г.Мазыра», ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Мазыра», ДУА «Сярэдняя школа №15 г.Мазыра», ДУА «Сярэдняя школа №16 г.Мазыра», ДУА «Козенская сярэдняя школа Мазырскага раёна», ДУА «Крынічанская сярэдняя школа Мазырскага раёна», ДУА «Прудкоўская сярэдняя школа Мазырскага раёна», ДУА «Скрыгалаўская сярэдняя школа імя М.І.Шлягі Мазырскага раёна». У накірунку «Афармленне старонкі музея, музейнага пакоя ўстановы адукацыі на сайце ўстановы адукацыі» у намінацыі «Лепшы дызайн» узнагародзіць дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама:
I ступені : музей «Мой родны кут» ДУА «Скрыгалаўская сярэдняя школа імя М.І.Шлягі Мазырскага раёна», кіраўнік музея Супоненка Юлія Міхайлаўна;
II ступені: музейны пакой баявой славы «Калінкавіцка-Мазырская аперацыя» ДУА «Сярэдняя школа №16 г.Мазыра», кіраўнік пакоя Гімбут Уладзімір Віктаравіч;
III ступені: музейны пакой «Вытокі» ДУА «Прудкоўская сярэдняя школа Мазырскага раёна», кіраўнік пакоя Федарэнка Дар'я Віктараўна.