Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Фінансавая граматнасць

Дата: 2 октября 2019 в 22:45, Обновлено 8 апреля 2023 в 11:04
Автор: Рудак В. В.

Анлайн-навучанне фінансавай граматнасці

Напярэдадні Дня абароны дзяцей, а таксама разумеючы важнасць павышэння ўзроўню фінансавай граматнасці насельніцтва малодшай узроставай групы ААТ «БПС-Ашчадбанк» на рэгулярнай аснове праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё фінансавай культуры дзяцей і моладзі.

З улікам складанай эпідэміялагічнай абстаноўкі, Банк распрацаваў онлайн-навучанне ў фармаце навучальных відэаролікаў.

Навучальныя ролікі ўключаюць інфармацыю пра гісторыю ўзнікнення банкаў і першых грашовых сродкаў, асноўных банкаўскіх прадуктах, магчымасцях інавацыйных тэхналогій, дыстанцыйных каналаў абслугоўвання, а таксама пра спосабы прадухілення фінансавага махлярства і базавых мерах бяспекі, якія дапамогуць у будучыні захаваць грашовыя сродкі.

Ўзроставая катэгорыя дзяцей - ад 6 да 12 гадоў.

Для забеспячэння магчымасці прагляду інтэрнэт-семінара ролік размешчаны на афіцыйным канале Банка ў YouTube.

Адзіны інтэрнэт-партал фінансавай граматнасці насельніцтва

Сучасны свет немагчымы без грошай. Веды пра грошы з'яўляюцца вельмі важнымі, бо людзі карыстаюцца грашыма амаль кожны дзень, разлічваюцца імі за пакупкі і паслугі, з іх дапамогай імкнуцца рэалізаваць свае мары. Аднак не кожны чалавек з упэўненасцю можа сказаць, што добра ўмее распараджацца грашыма, ведае ў якое рэчышча іх накіраваць і як прымусіць "працаваць".

Фінансавая адукацыя неабходна ўсім катэгорыям грамадзян. Дзецям яна дае ўяўленне аб каштоўнасці грошай, закладвае фундамент для далейшага развіцця навыкаў планавання бюджэту і зберажэнняў. Моладзі фінансавая граматнасць можа дапамагчы ў вырашэнні праблемы фінансавання адукацыі або жыллёвай праблемы. Дарослым фінансавая граматнасць неабходна для кіравання асабістымі фінансамі і прыняцця разумных рашэнняў пры інвеставанні зберажэнняў, выкарыстанні розных фінансавых прадуктаў і паслуг, а таксама для планавання пенсійнага забеспячэння. Граматны спажывец фінансавых паслуг лепш абаронены ад махляркіх дзеянняў у галіне фінансаў.

Фінансавая граматнасць насельніцтва спрыяе прытоку сродкаў грамадзян у эканоміку краіны і ўмацаванню фінансавай стабільнасці. З павышэннем ўзроўню фінансавай граматнасці насельніцтва паралельна развіваюцца і рынкі фінансавых паслуг, скарачаюцца выдаткі грашовага абарачэння, у фінансавую сістэму далучаюцца большыя зберажэнні насельніцтва, ствараюцца ўмовы для развіцця страхавых рынкаў і накапляльных сістэм пенсійнага забеспячэння, скарачаюцца завышаныя спадзяваннні на дзяржаўную фінансавую падтрымку, насельніцтва атрымлівае веды прынцыпаў і інструментаў фінансавага рынку, зніжаецца рызыка панікі на спажывецкім і фінансавым рынках.

Мэты стварэння Інтэрнэт-партала па фінансавай граматнасці

  • павысіць узровень ведаў насельніцтва Рэспублікі Беларусь аб фінансавых прадуктах і іх граматным выкарыстанні;
  • папулярызаваць ідэю фінансавай граматнасці сярод насельніцтва Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных і прыватных арганізацый.

Задачы Інтэрнэт-партала па фінансавай граматнасці

  • прадастаўленне насельніцтву базавых фінансавых ведаў у простай і цікавай форме;
  • атрыманне аб'ектыўнай зваротнай сувязі (размяшчэнне на Інтэрнэт-партале кніг, артыкулаў і брашур па фінансавай граматнасці і эфектыўным кіраванні асабістымі фінансамі, а таксама відэаматэрыялаў);
  • ажыццяўленне інфармацыйнай падтрымкі;
  • размяшчэнне аператыўнай інфармацыі аб мерапрыемствах і падзеях у фінансавай сферы.

Навучальнае відэа на адзіным інтэрнэт-партале фінансавай граматнасці насельніцтва.

Крыніца: Фінграмата.BY


Старонка Дзіцячай фінансавай граматнасці –– сумеснага праекта Белінвестбанка і infobank.by "Деці і грошы". Мэта праекта –– у простай і даступнай форме расказаць аб фінансах і дапамагчы сфарміраваць слушныя адносіны да грошай.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.