Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Электронныя сродкі навучання гісторыі

Дата: 12 марта 2019 в 00:36, Обновлено 12 марта 2019 в 20:06
Автор: Рудак В. В.

Нацыянальным інстытутам адукацыі распрацавана больш за 200 электронных адукацыйных рэсурсаў (ЭАР). Кожны ЭАР па вучэбным прадмеце можа ўключаць наступныя асноўныя блокі:

  • даведачна-інфармацыйны (уключае электронныя энцыклапедыі, даведнікі, хрэстаматыі і іншыя матэрыялы), які можа выкарыстоўвацца пры правядзенні вучэбных, факультатыўных заняткаў, адукацыйных мерапрыемстваў;
  • кантрольна-дыягнастычны, які змяшчае вучэбны матэрыял для тэматычнага кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў;
  • інтэрактыўны, прызначаны для замацавання і адпрацоўкі засвоеных ведаў і ўменняў вучняў па вучэбным прадмеце.

Усе распрацаваныя ЭАР размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле "Электроннае навучанне". Матэрыялы даступныя для ўсіх жадаючых на бязвыплатнай аснове пасля працэдуры рэгістрацыі. Увага! Працэдура рэгістрацыі можа заняць ад некалькіх дзён да аднаго тыдня.

У адукацыйным працэсе таксама могуць выкарыстоўвацца ЭАР, адзначаныя дыпломамі I, II, III ступені і пахвальнымі водгукамі на заключным этапе рэспубліканскага конкурсу "Камп'ютар. Адукацыя. Інтэрнэт". Дадзеныя ЭАР размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле "Дыстанцыйны ўсенавуч" – Праекты конкурсу "Камп'ютар. Адукацыя. Інтэрнэт".

Вашай увазе кароткі агляд электронных сродкаў навучання гісторыі і грамадазнаўству

1. Электронны адукацыйны рэсурс "Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XV ст." – праграмны прадукт, прызначаны для высокатэхналагічнага забеспячэння працэсу арганізацыі навучальнай чыннасці навучэнцаў. Рэсурс аб'ядноўвае тэматычныя модулі з матэрыяламі метадычных рэкамендацый, хрэстаматый і электронных даведнікаў, практыкумаў і комплексаў рознаўзроўневых тэставых заданняў, а таксама матэрыялаў інтэрактыўнага характару. Мэтазгодна выкарыстоўваць пры мадэліраванні настаўнікам урока гісторыі, на факультатыўным занятку, у пазакласнай рабоце па прадмеце, падчас самападрыхтоўкі вучняў 6 класа.

2. "Гісторыя Беларусі ў XVI-XVIII стст." – гэта праграмны прадукт навучальнага прызначэння, закліканы забяспечваць бесперапыннасць і паўнату дыдактычнага працэсу з дапамогай высокатэхналагічных сродкаў інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Дыдактычная роля кампанентаў ЭАР складаецца ў эфектыўным высокатэхналагічным забеспячэнні працэсу арганізацыі і ажыццяўлення вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў 7 класа падчас засваення імі шматкампанентнага складу вучэбных гістарычных ведаў і спосабаў вучэбнай дзейнасці на ўсіх яе этапах.

3. Рэсурс "Гісторыя Беларусі, канец XVIII – пачатак XX ст." уключае ў сябе метадычныя рэкамендацыі, гласарый, дакументальныя матэрыялы і інтэрактыўныя заданні да вучэбнага дапаможніка па "Гісторыі Беларусі", якія акажуць дзейсную дапамогу настаўніку і вучням падчас арганізацыі вучэбнай дзейнасці на ўроку гісторыі Беларусі ў 8 класе, факультатыўным занятку ці ў ходзе самастойнай падрыхтоўкі. 

4. Праграмны прадукт "Гісторыя Беларусі. 9 клас" складаецца з метадычных рэкамендацый, тэзаўруса, гласарыя, кароткага нарыса гісторыі Беларусі канца XVIII – пачатку ХХ ст.), даведніка, а таксама хрэстаматыі (дакументы і ўрыўкі з іх). Гіперспасылкі дапамогуць карыстальніку зарыентавацца ў электронным даведніку, які падае звесткі пра гістарычныя персаналіі і тэрміналагічны апарат.

5. Электронны адукацыйны рэсурс "Гісторыя Беларусі: 1917-1945 гг." уключае даведачна-інфармацыйныя кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1917-1945 гг.), слоўнік гістарычных паняццяў, слоўнік гістарычных асоб, гістарычныя дакументы, схемы і дадатковыя матэрыялы па асобных тэмах, храналагічную табліцу); кантрольна-дыягнастычныя (тэставыя заданні для падрыхтоўкі да ўрокаў тэматычнага кантролю і для правядзення ўрокаў кантролю); інтэрактыўныя матэрыялы (заданні для правядзення ўрокаў абагульнення па раздзелах вучэбнай праграмы); метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў па выкарыстанні матэрыялаў электроннага рэсурса ў адукацыйным працэсе.

6. Даведачна-інфармацыйны модуль "Гісторыя Беларусі. 11 клас" змяшчае метадычныя рэкамедацыі, тэзаурус, тэматычны слоўнік – гласарый, храналагічную табліцу, хрэстаматыю, а таксама матэрыялы для правядзення факультатыўнага занятка (праграма, дыдактычныя матэрыялы і метадычныя рэкамендацыі). Электронныя кампаненты модуля і інтуітыўна зразумелы інтэрфейс дапамогуць настаўніку і вучням пры арганізацыі і ажыццяўленні вучэбнай дзейнасці па засваенню гістарычных дат, тэрмінаў, фарміраванню паняццяў на ўроку гісторыі ў 11 класе, факультатыўным занятку ці на працягу самастойнай падрыхтоўкі да выпускнога экзамену і  ўступных іспытаў па гісторыі Беларусі.

7. "Хрэстаматыя па гісторыі Старажытнага свету" будзе карысная вучням 5-х класаў пры вывучэнні гісторыі Старажытнага свету, вучням старэйшых класаў падчас паўтарэння і паглыбленага вывучэння дадзенага перыяду гісторыі, а таксама настаўнікам.

8. Электронныя сродкі навучання па "Сусветнай гісторыі" для 5-11 класаў утрымліваюць даведачна-інфармацыйныя; кантрольна-дыягнастычныя (тэставыя заданні); інтэрактыўныя (заданні для правядзення ўрокаў абагульнення) матэрыялы, а таксама метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў па выкарыстанні матэрыялаў электроннага рэсурса ў адукацыйным працэсе.

9. Электронныя адукацыйныя рэсурсы па навучальным прадмеце "Грамадазнаўства" для 9-11 класаў складаюцца з даведачна-інфармацыйных матэрыялаў (тэзаўрус, гласарый, тэматычныя прэзентацыі, табліцы і схемы, дадатковыя матэрыялы па асобных тэмах); кантрольна-дыягнастычных матэрыялаў (тэставыя заданні); інтэрактыўных матэрыялаў (заданні для правядзення супольнай і індывідуальнай праектнай дзейнасці вучняў (вэб-квэст) і матэрыялы для правядзення ўрокаў абагульнення па раздзелах праграмы).

Праекты-пераможцы конкурсу "Камп'ютар. Адукацыя. Інтэрнэт".

10. Адукацыйная гульня "Гісторыя Беларусі". Аўтары: Варонка Л.А., Хмурчык Н.А., Кандакоў А.А., УА "Гродзенскі дзяржаўны колледж тэхнікі, тэхналогій і дызайну". 2018 г.

11. Этнаграфічная гульня "Спадчына". Праект складаецца з 2 частак. Асноўная частка – этнаграфічная гульня "Спадчына", якая выканана ў выглядзе праграмнага прадукта для аперацыйнай сістэмы Windows і вэб-рэсурса, які выконвае ролю гіда па гульні. ​Праект быў выкананы вучнямі дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняяя школа №40 г. Віцебска".

12. Дапаможнік па гісторыі Беларусі (другая палова XVI – канец XVIII стст.). Аўтарскі калектыў ДУА "Сярэдняя школа № 2 г. Рагачова ім. Калеснікава", 2016 г.

13. "Дапаможнік па гісторыі Беларусі, 6 клас". Дадзены электронны дапаможнік можна скарыстаць для правядзення вучэбных, факультатыўных і стымуліруючых заняткаў у 6 класе, падчас падрыхтоўкі да алімпіяды, пры вывучэнні і замацаванні ведаў вучняў напярэдадні выніковай атэстацыі на III ступені навучання і здачы цэнтралізаванага тэсціравання. Матэрыял структурыраваны па раздзелах і тэмах са старажытнасці і да канца XIII стагоддзя.

14. "Дапаможнік па гісторыі Беларусі, 7 клас"Матэрыял распрацоўкі змешчаны па раздзелах і тэмах з сярэдзіны XIII да канца XV стст. Інфармацыйны блок дапамагае сістэматызаваць веды па асноўных паняццях, датах, асобах. У дадзеным блоку знаходзяцца: віртуальны даведнік, "раім пачытаць", матэрыялы хрэстаматыі, ілюстраваны слоўнік і інш. Трэнінгавы і кантрольны блокі дапамагаюць арганізаваць сістэму трэнінгу і самакантролю, вызначыць узровень ведаў па розных відах гістарычнай памяці (веданне дат, паняццяў, карт, выяў). Наглядны блок утрымлівае ілюстрацыі да кожнага ўрока вучэбнага дапаможніка 7 класа па гісторыі Беларусі, раздзелы "Атлас" і "Контурныя карты", спасылкі на прагляд фільмаў па гісторыі ў сеціве, серыю лекцый па рознай тэматыцы, заданні на ўважлівасць. Аўтар матэрыялаў настаўнік Дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №2 г.Рагачова імя Калеснікава" Гомельскай вобласці Краўчанка Вольга Віктараўна. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.